Піке (тэкстыль)
Піке | |
---|---|
Матэрыял | бавоўна[1] і хімічныя валокны[d][1] |
Метад вырабу | double weaving[d][1] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Піке[2] (фр.: piqué ад piquer — прышпільваць, прастрачыць матэрыю) — тканіна, трыкатажнае палатно, якое вырабляецца з баваўнянай пражы або хімічных валокнаў складаным перапляценнем .
Шчыльная баваўняная тканіна ў два ўткі з рэльефнымі папярочнымі рубчыкамі або радзей выпуклымі геаметрычнымі ўзорамі на адным баку. Узор звычайна бывае дробны, нескладаны (ромбы, квадраты, соты), палоска практычна не сустракаецца. У наш час выпускаецца таксама піке з асноўнымі рубчыкі рознай таўшчыні. Разнавіднасцю піке з’яўляецца вафельная тканіна.
Тканіна трывалая, мала камечыцца, добра пераносіць мыццё ў машыне. Пасля мыцця патрабуе падкрухмальвання. Піке паступае ў продаж пераважна ў адбеленым выглядзе, але бывае каляровым або з набіваным малюнкам.
З баваўнянага піке шыюць летнія сукенкі, касцюмы, жаночыя боты, дзіцячую вопратку, бялізну. Таксама ідзе на апрацоўку, каўнерыкі і т. п. Піке са штучнага шоўку выпускаецца з падоўжнымі рубчыкамі на адным баку. Яно выкарыстоўваецца толькі як плацяная тканіна.
Французскае трыкатажнае піке стала папулярным па ўсім свеце, калі з яго пачалі вырабляць кашулі-пола .
Дзіцячае піке — патоўшчанае баваўнянае піке з лёгкім начосам на вывараце. Выкарыстоўваецца для пашыву дзіцячага адзення і пакрывалаў.
Піке-бумазея — піке са шчыльным начосам на сп��днім боку.
Асноўныя ўласцівасці
[правіць | правіць зыходнік]- малая ступень змінання;
- высокая трываласць;
- даўгавечнасць;
- добрая гіграскапічнасць;
- паветрапранікальнасць;
- лёгкі догляд.
Догляд
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя правілы догляду:
- машыннае мыццё з выкарыстаннем сінтэтычных мыйных сродкаў;
- лёгкае падкрухмальванне пасля мыцця рэкамендавана цвёрдым тканінам;
- прасаванне ў адпаведным рэжыме (згодна з пазнакай на этыкетцы);
- пры неабходнасці не забараняецца выкарыстанне плямавыводніку зберагалага дзеяння;
- сушка ў звычайным рэжыме і машынная сушка;
- для вырабаў з друзлай структурай перапляценняў магчымая гарызантальная сушка.
У культуры
[правіць | правіць зыходнік]Знакамітыя «пікейныя камізэлькі» з «Залатога цяляці » Ільфа і Пятрова былі зробленыя з піке.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ а б в Tortora P. G., Merkel R. S. piqué // Fairchild's Dictionary of Textiles — Fairchild Fashion Media, 1996. — P. 427.
- ↑ Лазука 2015, с. 141.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Лазука, Барыс Андрэевіч. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII стагоддзя. Малы лексікон / Б. А. Лазука; [фота: Б. А. Лазука, М. П. Мельнікаў]. — Мінск: Беларусь, 2015. — 170, [2] с. : каляр. іл., партр. ; 30 см. Фактычная дата выхаду ў свет ― 2014. ― Бібліяграфія: с. 170―171.
- Пике // Товарный словарь / И. А. Пугачёв (главный редактор). — М.: Государственное издательство торговой литературы, 1959. — Т. VI. — Стб. 1017—1020
- Р. М. Кирсанова. Пике // Костюм в русской художественной культуре 18 — первой половины 20 вв.: Опыт энциклопедии / под ред. Т. Г. Морозовой, В. Д. Синюкова. — М. : Большая Российская энциклопедия, 1995. — С. 212. — 50000 прим. — ISBN 5-85270-144-0.