Цудоўна Ласка (фільм)
Цудоўна Ласка | |
---|---|
Amazing Grace | |
Жанр | драма |
Рэжысёр | Майкл Эптэд |
Прадзюсар |
Патрыцыя Хітан Дэвід Хант Тэрэнс Малік Эдвард Прэсман Кен Уэйлс |
Сцэнарыст | Стывен Найт |
У галоўных ролях |
Ёан Грыфіт Ромала Гарай Бенедыкт Камбербэтч Альберт Фіні |
Аператар | Рэмі Адэфарасін |
Кампазітар | Дэвід Арнальд |
Кінакампанія | FourBoys Films, Walden Media, Bristol Bay Productions, Ingenious Film Partners, Roadside Attractions |
Працягласць | 117 хвіл. |
Бюджэт | 32,1 млн $ |
Краіна | ЗША |
Мова |
англійская беларуская руская |
Год | 2006 |
IMDb | ID 0454776 |
Афіцыйны сайт | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Цудоўна Ласка» (англ.: Amazing Grace) — мастацкі фільм рэжысёра Майкла Эптэда, які выйшаў на экраны ў 2006 годзе. Назва фільма адсылае да хрысціянскага гімну «Amazing Grace» («О благадаць»), які гучыць у фільме. Гэты фільм пераклалі на беларускую мову і прадставілі глядачам 4 кастрычніка 2016.
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Дзеянне адбываецца ў канцы XVIII - пачатку XIX стагоддзя. Брытанская імперыя з'яўляецца адным з найбуйнейшых дзяржаў-гандляроў рабамі ў свеце. Малады парламентарый Уільям Уілберфорс вырашае змяніць гэтую заганную практыку. Ён знаёміцца з былым рабом Алаудай Эквіяна і іншымі абаліцыяністамі. Год за годам ён уносіць у парламент законапраект аб адмене рабства і раз за разам церпіць няўдачу. Калі ён ўпадае ў адчай, лёс зводзіць яго з маладой жанчынай Барбарай Спунэр, якая натхняе яго на далейшую барацьбу.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- У 2008 годзе фільм атрымаў Прэмію Святога Хрыстафора за лепшы фільм.
Музыка ў фільме
[правіць | правіць зыходнік]Акрамя гімна «Amazing Grace» у выкананні Ёана Грыфіта, у фільме гучыць музыка Ёзэфа Гайдна («Opus 64») і Пятра Чайкоўскага («Ранішняя малітва» з «Дзіцячага альбома»).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт
- «Цудоўна Ласка»: кінапаказ 4 кастрычніка(недаступная спасылка)